«100 гадзін з А1» абвяшчае «Бегавы тыдзень» для прафесіяналаў, аматараў і нават хатніх гадаванцаў

З 27 ліпеня па 2 жніўня ў рамках дабрачыннай акцыі «100 гадзін з А1: Падтрымай TEAM.BY!» усе ахвотныя змогуць далучыцца да чэленджу «Бегавы тыдзень». Чым больш часу кожны ўдзельнік правядзе рухаючыся, тым бліжэй стане мэта ініцыятывы – 50 тысяч рублёў для Рэспубліканскага клінічнага цэнтра паліятыўнай медыцынскай дапамогі дзецям. Зараз на агульным лічыльніку акцыі - ужо больш за 34 000 гадзін. Усе вынікі трэніровак, праведзеных і зарэгістраваных з 27 ліпеня па 2 жніўня ў раздзеле «Бег» на 100 . a 1.by , аўтаматычна патройваюцца.
 
 
Ініцыятыву ўжо падтрымалі тытулаваныя беларускія лёгкаатлеты: Вольга Мазуронак, Дар’я Барысевіч, Эльвіра Герман, Крысціна Ціманоўская. Сумарны час іх трэніровак і размінак, якія адбудуцца за гэты перыяд, будзе залічаны ў агульную скарбонку дабрачыннай акцыі.
 
Гаспадары сабак, якія любяць браць на прабежкі сваіх гадаванцаў, у гэты перыяд могуць зарабіць на карысць праекта яшчэ больш гадзін: іх час памнажаецца на чатыры (па колькасці лап), калі загрузіць на сайт акцыі сэлфі з любімцам. Ідэю з канікросам падтрымала Федэрацыя ездавога спорту. 
 
Чэлендж «Бегавы тыдзень» завершыцца індывідуальнай фінальнай анлайн- прабежкай 2 жніўня. У нядзелю ўдзельнікаў акцыі запрашаюць выйсці ў зручны час на любую дыстанцыю, каб прабегчы яе ў дапамогу дзецям – усім разам, але ў той жа час паасобку, з улікам бяспечнай сацыяльнай дыстанцыі. Аб’яднальнай для ўсіх платформай стануць сацыяльныя сеткі, у якіх можна дзяліцца сваімі дасягненнямі і выкладваць фота- і відэасправаздачы з хэштэгамі #100гадзiн #A1 #TEAMBY.
 
– Я далучылася да праекта, каб дапамагчы кожнаму патэнцыяльнаму ўдзельніку паверыць, што 100 гадзін трэніровак за 50 дзён – гэта цалкам
рэальна. Многія ўдзельнікі ўжо дасягнулі гэтай адзнакі, і мы ўсё бліжэй да агульнай мэты – падтрымцы дзяцей, іх бацькоў і ўрачоў. Такая  матывацыя робіць кожны рух важным крокам на шляху да дабра. Таму я заклікаю ўсіх бегчы разам з намі і не забываць дзяліцца вынікамі сваіх заняткаў спортам, – адзначыла Амбасадар акцыі «100 гадзін з А1: Падтрымай TEAM.BY!», бягуха Вольга Мазуронак.
 
Да дабрачыннай акцыі падключыліся і вядучыя спартыўныя аб’яднанні краіны. Да бегавой актыўнасці далучацца ўдзельнікі бегавых клубаў DMRUNNING (Гомель), Dovydko Running Club (Мінск), а таксама RUN4FUN, які мае аддзяленні ў Пінску, Гродне, Століне, Магілёве, Баранавічах, Брэсце і Мінску.
Не застануцца ўбаку і фітнес-клубы, якія падзеляцца вынікамі сваіх кліентаў на бегавых дарожках і эліпсоідах. На заклік падтрымаць дабрачынную ініцыятыву адгукнуліся сталічныя «Свет Фітнесу», «Аргумент», «Аквамарын» и «Lifestyle». 
 
З 23 па 26 ліпеня ў рамках дабрачыннай акцыі «100 гадзiн з А1: Падтрымай TEAM.BY!» паспяхова прайшоў чэлендж «Веладапамога дзецям!». Сумеснымі намаганнямі велааматары набіралі гадзіны фізічнай актыўнасці на карысць Рэспубліканскага клінічнага цэнтра паліятыўнай медыцынскай дапамогі дзецям.
Да ініцыятывы падключыўся i найбуйнейшы ў Беларусі сервіс для сумеснага выкарыстання веласіпедаў «Колабайк». Час, які кожны карыстальнік паслуг велашэрынгу з 23 па 26 ліпеня правёў у паездцы, а гэта 9746 гадзін, таксама будзе залічаны на агульны рахунак праекта.
 
Яшчэ адзін важны ўдзельнік «100 гадзін з А1: Падтрымай TEAM.BY!» – Нацыянальны алімпійскі стадыён «Дынама». Усе 50 дзён акцыі гэта самая вядомая ў краіне арэна пералічвае ў скарбонку катэгорый «Бег» і «Хадзьба» ўвесь час профільных спартсменаў, якія спаборнічаюць і трэніруюцца на яе пляцоўках.  
 
Далучыцца да дабрачыннай акцыі «100 гадзiн з А1: Падтрымай TEAM.BY!», арганізаванай кампаніей А1 і Нацыянальным алімпійскім камітэтам Рэспублікі Беларусь, можа кожны. Для гэтага неабходна займацца бегам, хадзьбой, плаваннем або яздой на веласіпедзе і рэгістраваць вынікі сваіх трэніровак на сайце 100.a1.by. Вынікі будуць падведзены як у агульным заліку, так і асобна ў кожным відзе спорту. Удзельнікі, якія дасягнулі найбольшай колькасці гадзін трэніровак у кожнай з чатырох дысцыплін, атрымаюць камплекты медалёў, а абсалютны пераможца – кубак.

Поделитесь статьей

О нас

AFISHAMINSK.BY – ваш путеводитель в мир отдыха и развлечений Минска – каталог лучших артистов, мест отдыха и магазинов нашего города. Где вы легко найдёте интересующую вас информацию по шоу-программе на ваши мероприятия, ознакомитесь с афишами ближайших городских событий, фотоотчётами прошедших вечеринок, и подробной информацией о заведениях города Минска и их услугами.

 

info@afishaminsk.by

 

Карта сайта