Штогадоваму шоу "Калядны фэст" спаўняецца 10 гадоў!

5.0/5 оценка (3 голосов)
  • Адрес: г. Минск, ул. Притыцккого, 62
  • Телефон: 29 8517706
Штогадоваму шоу

У юбілейным канцэрце возьмуць удзел гурты "Стары Ольса", Gods Tower, "Палац", "Адарвірог", "Яварына", Pawa і Trollwald.

Калядны фэст” святкуе сёлета сваё дзесяцігоддзе! За час свайго існавання мерапрыемства стала чаканай падзеяй для ўсіх аматараў беларускай фальклорнай музыкі, якая, у сваю чаргу, была і застаецца візітнай карткай нашай музычнай культуры.

Подробнее о мероприятии

У юбілейным канцэрце возьмуць удзел гурты "Стары Ольса", Gods Tower, "Палац", "Адарвірог", "Яварына", Pawa і Trollwald.

Калядны фэст” святкуе сёлета сваё дзесяцігоддзе! За час свайго існавання мерапрыемства стала чаканай падзеяй для ўсіх аматараў беларускай фальклорнай музыкі, якая, у сваю чаргу, была і застаецца візітнай карткай нашай музычнай культуры.

Калядны фэст” — мерапрыемства з асаблівай святочнай атмасферай, якое злучае гісторыю і сучаснасць. Гэта вяртанне традыцый аднаго з самых светлых традыцыйных беларускіх святаў.

Першы “Калядны Фэст” адбыўся ў 2007 годзе ў клубе “Стэп”. Адметна, што і сваё 10-годдзе ён адсвяткуе на тым самым месцы, але ўжо ў клубе Re:public (вул. Прытыцкага, 62,).

Наш фэст з’яўляецца спробай беларускіх музыкаў паказаць сувязь сучаснасці з мінулым, — распавялі арганізатары мерапрыемства. — Канцэптуальна юбілейны фестываль не будзе асабліва адрознівацца ад папярэдніх — як заўсёды, мы збіраем найбольш цікавыя гурты сярэднявечнай і фолк-музыкі. Але ўпершыню за 10 гадоў выступіць адзін з лепшых фолк-метал-гуртоў GODS TOWER. Нас даўно прасілі іх запрасіць, і вось, наша агульная мара здзейсніцца. Прыемна радаваць і цікавымі адкрыццямі — такімі, як малады гурт “Адарвірог”. Таксама сыграе “Яварына” — удзельнік першага “Каляднага фэсту”. І, натуральна, да нас далучацца нашы сябры і пастаянныя ўдзельнікі, а як жа без іх — “ПАЛАЦ” “СТАРЫ ОЛЬСА”, PAWATROLLWALD. Вядучым фэсту будзе вядомы музыка і дудар Зміцер Сасноўскі. І, вядома, будуць танцы, конкурсы, святочныя падарункі і шмат іншых цікавостак!”

Юбілейны “Калядны фэст” пройдзе 25 снежня ў клубе Re:Public.

Пачатак — 17:30,

Кошт квіткоў — 15-25 руб. (танцпол), 30 руб (месца за столікам).

Удзельнікі: "Стары Ольса", Gods Tower, "Палац", "Адарвірог", "Яварына", Pawa, Trollwald.

Інфалінія: 29 8517706, 44 5517706.

О нас

AFISHAMINSK.BY – ваш путеводитель в мир отдыха и развлечений Минска – каталог лучших артистов, мест отдыха и магазинов нашего города. Где вы легко найдёте интересующую вас информацию по шоу-программе на ваши мероприятия, ознакомитесь с афишами ближайших городских событий, фотоотчётами прошедших вечеринок, и подробной информацией о заведениях города Минска и их услугами.

 

info@afishaminsk.by

 

Афиша Минска

Счетчик посещений сайта Рейтинг@Mail.ru   Rating All.BY Besucherzahler счетчик для сайта